Максим Знак опубликовал первый пост после освобождения

3 января 2026 в 1767443220
Мстислав Журавлёв / «Зеркало»

Экс-политзаключенный адвокат Максим Знак опубликовал первый пост в Facebook. В нем он отметил, что пока не планирует публичных заявлений и интервью. Также он поблагодарил всех, кто писал ему письма и помогал семье. Приводим его сообщение целиком.

Максим Знак 2 января 2026 года. Фото: страница Знака в Facebook

- Я вярнуўся. Вось толькі атрымалася зноў увайсці ў свой, здавалася, ужо страчаны акаўнт. Але наўрад ці ў бліжэйшы час у мяне атрымаецца актыўна камунікаваць: я не планую рабіць ніякіх заяў, даваць інтэрв'ю і гэтак далей. Галоўнае зразумела без словаў: я тут, і гэта - шчасце. Але горыч у тым, што безліч добрых людзей застаюцца недасяжнымі, замкнёнымі. Я спрабую знайсці тых, хто пісаў і дапамагаў… і быццам бы гуляю ў нейкі жахлівы «марскі бой»: «С8?» - «Паранены…», «В6?» - «Забіты…». І так раз за разам, у каго ні запытайся пра асабістыя навіны апошніх гадоў. Зрэдку з палёгкай чуеш у адказ «міма…»: «На Радзіме, усё OK». Але межы таго, што лічыцца OK, таксама змяніліся.

На жаль, я не здолею адразу адказаць на ўсе вітанні. Я нават не здолею ў бліжэйшы час прачытаць гісторыю паведамленняў і датычных мяне падзей з мінулых гадоў. Некалькі месяцаў мне спатрэбяцца на простыя, не вельмі цікавыя, але неабходныя для жыцця на новым месцы ў новай якасці рэчы. І, канешне, перш за ўсё мне трэба быць як мага бліжэй да маіх самых родных і блізкіх: увесь магчымы час і з усёй адданасцю - як і яны былі разам са мной усе гэтыя гады. І ўвесь гэты час ім, натуральна, было больш балюча ад адсутнасці будзь-якіх звестак і ад нядобрай невядомасці.

«Не ждите комментариев. И не потому, что мы боимся». Рассказываем, как в Варшаве встречали освобожденных беларусских политзаключенных

Пэўна, я зноў знікну на час з эфіру, але я хачу падзякаваць кожнаму, хто падтрымліваў маю сям'ю, хто мне пісаў (незалежна ад таго, ці дайшоў ліст), ці рабіў штосьці для падтрымкі (я расчулены ад таго, што ўжо пабачыў - імпрэзы, творы, відэа, забегі, учынкі… столькі ўсяго добрага і светлага, што перахоплівае дыханне, калі гляджу на фота ці відэа), ці хаця б проста думаў пра нас - гэта таксама дапамагала.

Дзякуй, што падтрымлівалі і чакалі: толькі адчуванне і разуменне гэтага (назапашанае яшчэ з таго часу, калі хадзілі лісты) дапамагло знайсці шлях да захавання сябе на ўвесь час суцэльнай альбо амаль суцэльнай адзіноты. Усё здарылася проста - у мяне насамрэч не было ані адзіноты (бо родныя і сябры ж побач), ані вольнага часу: атрымлівалася прымушаць сябе жыць напоўніцу ва ўмовах, якія з'яўляліся абмежавальнымі для нейкіх рэчаў, але адкрывалі бясконцасць у іншым.

Зеленский поговорил с освобожденными беларусскими политзаключенными

Зараз у мяне рэжым «звышкамунікада». Я ўсё яшчэ баюся прачнуцца і даведацца, што ўсё, што адбылося за апошнія (усяго толькі!) два-тры тыдні, - толькі сон. Мне ўсё яшчэ не вельмі зразумела, як падладзіцца да «нармалёвага» жыцця, калі наўкол безліч прыемных людзей, столькі кніг, рознай інфармацыі, падзей… і калі замест доўгіх гадзін раптам зноў імклівыя дні. Я прызвычаюся, але, зноў-такі, на гэта спатрэбіцца час.

Я вымушаны быў знішчыць усю інфармацыю пра сваіх сяброў па ліставанні - гэта было адно з найбольш балючых рашэнняў за ўвесь час, але гэта было пытаннем бяспекі. Я пачаў ужо шукаць тых, хто застаўся ў памяці надзвычай яскравымі лістамі. Камусьці я ўжо паспеў падзякаваць асабіста, з кімсьці - звязацца ў планах. Калі вы - мой сталы сябра па ліставанні (напрыклад, звыш 20 лістоў) і хацелі б падтрымліваць зносіны, напішыце ў асабістыя паведамленні, каб я абавязкова вас таксама знайшоў. Выбачаюся за нязручнасць, але ж, як тыя казалі, «вы ж усё самі разумееце».

Устроил марафон и решил избавиться от лишних вещей. Максим Знак рассказал в письме, как провел свой день рождения

Напрыканцы мушу асвятліць адно далікатнае пытанне. Я тут даведаўся, што згодна з некаторымі крыніцамі ў нейкі пэўны момант мой псіхалагічны стан значна пагоршыўся і я нібыта звар'яцеў. Ну тут маё меркаванне будзе, канешне, суб'ектыўным… але я такога не заўважыў. Спадзяюся, што і вы нічога такога не заўважыце, але калі што - падміргніце.

Усім адразу раз дзякуй за вітанні і цёплыя словы (я ведаю, яны будуць), а асабліва тым сябрам, хто не можа гэтых слоў напісаць з-за пытанняў бяспекі, але чуе іх у сваіх думках. Да сустрэчы ў новым годзе і ў новым, пакуль не зусім знаёмым для мяне свеце!

P. S. Тут трапную фразу напісалі да маёй новай фоткі з файнай фрэзурай «I'll be back». Так, сапраўды, усе мы вернемся - але кожны праз пэўны час, неабходны да «акліматызацыі» і вяртання з іншапланетных падарожжаў. Спадзяюся, што шлях такога вяртанне будзе меншы, чым у героя фільма, які сказаў гэтую знакамітую фразу).

Напомним, Максима Знака освободили 13 декабря вместе с 122 политзаключенными, среди которых были также Виктор Бабарико, Мария Колесникова, Алесь Беляцкий, Марина Золотова, Александр Федута, Павел Северинец и другие.

Читайте также

Экс-политзаключенный правозащитник Владимир Лабкович рассказал о неожиданном освобождении, вине перед детьми и сравнении с Лениным
«Думаю, вопрос по Украине и Крыму для Статкевича не стоял». Большое интервью «Зеркала» с нобелевским лауреатом Алесем Беляцким

Новости по теме:

«Господи, прости этих людей». Павел Северинец рассказал «Зеркалу» о пытках до галлюцинаций, вере в беларусов и Бога

Павел Северинец рассказал историю своей любви к жене

Туристы, которые приедут в эту страну, рискуют попасть в тюрьму за секс вне брака (даже если они холостяки)

Полная версия