Вы можете отправить нам 1,5% своих польских налогов
Беларусы на войне
  1. В Минске «взбесились» цены на аренду жилья. Попытались найти однушку не дороже 260 долларов — вот что из этого вышло
  2. Весна «сломалась» уже в апреле? Прогноз погоды на следующую неделю
  3. YouTube удалил каналы госСМИ — те пригрозили «экстремизмом»
  4. Хотите, чтобы вас 8 часов защищали четыре телохранителя со служебным транспортом? В МВД рассказали, сколько это будет стоить
  5. Протасевич заявил, что спецслужбы якобы взломали бот расследователей, вскрывающих бизнес «кошельков» Лукашенко. Журналисты опровергают
  6. «Нельзя заходить, если ты не министр?» Минчанка возмутилась ограничением в магазине
  7. Пропагандисты предложили проголосовать за блокировку YouTube в стране — какие результаты
  8. Мужчин в возрасте нередко тянет на молодых девушек. И страдать от таких отношений могут не только последние — поговорили с сексологом


Сусветныя дні беларускай культуры адкрыліся 7 ліпеня ў Вільні выставай плакатных прац беларускага мастака Уладзіміра Цэслера. Экспазіцыя размясцілася проста на плошчы перад ратушай літоўскай сталіцы і застанецца там да 31 ліпеня ўключна.

Фото Антона Туркова
Фото Антона Туркова

На адкрыцці выставы прысутнічала Святлана Ціханоўская і чальцы каманды палітыка, а таксама прадстаўнікі віленскай мэрыі — пад іх патранатам і пры падтрымцы Аддзела ЗША па справах Беларусі ў Літве і была арганізавана выстава.

Павітаў наведнікаў па відэасувязі і сам Уладзімір Цэслер. Мастак адказаў на шэраг пытанняў, у тым ліку прызнаўся, што самай эмацыйна складанай для яго была карціна Loading, якую ён апублікаваў 13 жніўня 2020 года.

Фото Антона Туркова
Фото Антона Туркова

Вечар завяршыўся выступам мужчынскага хору «Унія», які разам з наведнікамі выканаў знакаміты гімн «Пагоня».

Фото Антона Туркова
Фото Антона Туркова

У рамках Дзён беларускай культуры ў Вільні цягам ліпеня таксама будуць паказваць беларускія спектаклі, ствараць перформансы, некаторыя рэстараны прапануюць спецыяльнае беларускае меню.

Больш за тое, мерапрыемствы пройдуць у многіх іншых гарадах па ўсім свеце. З поўнай картай падзей можна азнаёміцца на сайце Дзён беларускай культуры. Як тлумачаць у Радзе беларускай культуры, дата 7 ліпеня была абрана для пачатку форума нездарма: у гэты дзень нарадзіліся Янка Купала, Марк Шагал і Ян Чачот, а таксама ў ноч з 6 на 7 ліпеня многія беларусы святкуюць Купалле.

Фото Антона Туркова
Фото Антона Туркова
Фото Антона Туркова
Фото Антона Туркова
Фото Антона Туркова
Фото Антона Туркова
Фото Антона Туркова
Фото Антона Туркова
Фото Антона Туркова
Фото Антона Туркова
Фото Антона Туркова
Фото Антона Туркова
Фото Антона Туркова
Фото Антона Туркова
Фото Антона Туркова
Фото Антона Туркова
Фото Антона Туркова
Фото Антона Туркова
Фото Антона Туркова
Фото Антона Туркова
Фото Антона Туркова
Фото Антона Туркова
Фото Антона Туркова
Фото Антона Туркова